Футбалістам БАТЭ пасля паразы ад "Слуцка" істотна знізілі заробкі — СМІ

Матч БАТЭ-"Слуцк" / fcbate.by
Матч БАТЭ-"Слуцк" / fcbate.by

Футбольны клуб БАТЭ мае запазычанасці па заробках перад гульцамі, піша Tribuna.com: грошы па кантрактах не выплочваюцца ўжо пару месяцаў.

Некаторыя футбалісты з гэтай нагоды ўжо звярталіся да Андрэя Капскага, але кіраўнік клуба ўстрымаўся ад канкрэтных абяцанняў.

Пасля паразы 4 чэрвеня ад "Слуцка" калектыву, як даведаліся журналісты, паведамілі пра значнае скарачэнне заробкаў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, спартоўцы, якія раней атрымлівалі восем тысяч рублёў у месяц, цяпер будуць гуляць за паўтары-дзве тысячы. Зроблена гэта і ў якасці пакарання, і дзеля эканоміі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі