TuzinFM: гурт года — Nizkiz, адкрыццё года — Nürnberg
Партал TuzinFM назваў чарговых "Герояў года". Адкрыццём года названы гурт Nürnberg, а званне "гурт года" атрымалі музыкі з Nizkiz.
Абодва гэтыя гурты выступяць на цырымоніі ўручэння прэміі з нагоды 15-годдзя парталу TuzinFM 12 снежня. Таксама на канцэрце запланаваны сэт ад аўтараў "Альбома года" — гурта MorkvoЦвет. Спецыяльным госцем цырымоніі будзе Ігар Варашкевіч. Лідар "Крамы" ўпершыню ў жыцці будзе граць ды-джэй сэт.
Весці канцэрт будзе Максім Жбанкоў.