А ты дакладна стартапер? Тэст Еўрарадыё для тых, хто жыве ў IT-краіне
Карцінка пра стартапы / www.pandle.com
Стартапы сёння — гэта новая рэлігія, а стартаперы — супергероі IT-краіны. Дзякуючы гучным здзелкам, якія самыя паспяховыя заключылі з гігантамі айці-бізнеса, пра Беларусь загаварылі і на Захадзе, і на Усходзе. А на Еўрарадыё з'явіўся падкаст "Стартапніца", у якім мы расказваем пра экасістэму стартапаў і пра самыя цікавыя распрацоўкі.
Нашаму падкасту ўжо амаль год — з гэтай нагоды мы склалі невялікі тэст пра стартапы для тых, хто жыве ў IT-краіне. 12 нескладаных пытанняў пра інавацыі, бізнес і людзей. Праверце сябе: