"Тысячы загінулых спрабуюць прадставіць ахвярамі рэпрэсій" — генпракурор

"Тысячы загінулых спрабуюць прадставіць ахвярамі рэпрэсій" — генпракурор

Генпракурор Беларусі Андрэй Швед абураны, што ў вольным свеце скептычна ставяцца да расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў. А на гэта ўладамі былі кінутыя значныя высілкі і сілавікоў, і прапагандыстаў.

"Тысячы загінулых спрабуюць прадставіць ахвярамі рэпрэсій, нягледзячы на шматлікія доказы, архіўныя матэрыялы, паказанні сведак, заключэння экспертаў, цытуе словы Шведа prokuratura.gov.by. — Нягледзячы на публічнае асвятленне вынікаў, якія дасягаюцца падчас следства, прадстаўленне неабходнай інфармацыі ў кампетэнтныя органы замежных дзяржаў пачалася атака... Чаму? Бо баяцца праўды".

Генпракурор пагражае, што "такім фактам будзе давацца прынцыповая ацэнка". Ён нагадаў, што на мінулым тыдні Генеральнай пракуратурай была распачата крымінальная справа "па факце распаўсюджвання на інтэрнэт-рэсурсах інфармацыі аб адмаўленні генацыду беларускага народа".

Мяркуецца, што нагодай для гэтай справы сталі публікацыі пра магілы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій пад Гомелем. Спярша гомельскія ўлады прызналі дзве брацкія магілы каля чарнігаўскай трасы, як месцы пахавання ахвяраў рэпрэсій савецкіх часоў. А летась пракуратура правяла раскопкі на месцы аднаго з гэтых пахаванняў і заявіла, быццам там ляжаць ахвяры нацыстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі