У ¼ фіналу Лігі чэмпіёнаў “Ліверпуль” згуляе з “Манчэстар Сіці”
У пятніцу, 16 сакавіка, у Ньёне прайшло лёсаванне ¼ фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У выніку ўтварыліся наступныя пары:
“Барселона” — “Рома”,
“Севілья” — “Баварыя”,
“Ювентус” — “Рэал”,
“Ліверпуль” — “Манчэстар Сіці”.
Матчы ¼ фіналу еўракубка пройдуць 3-4 і 10-11 красавіка.