У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў "Рэал" згуляе з "ПСЖ", "Чэлсі" — з "Барселонай"

У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў "Рэал" згуляе з "ПСЖ", "Чэлсі" — з "Барселонай"

Сталі вядомыя пары камандаў, якія сустрэнуцца ў 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Лёсаванне турніру адбылося ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне 11 снежня.

У 1/8 фіналу сустрэнуцца наступныя пары: "Чэлсі" — "Барселона", "Баварыя" — "Бешыкташ", "Порту" — "Ліверпуль", "Базэль" — "Манчэстар Сіці", "Севілья" — "Манчэстар Юнайтэд", "Рэал" — "ПСЖ", "Шахцёр" (Данецк) — "Рома", "Ювентус" - "Тотэнхэм".

Матчы 1/8 фіналу пройдуць 13-14 і 20-21 лютага. Паядынкі ў адказ прызначаныя на 6-7 і 13-14 сакавіка.

Фінал Лігі чэмпіёнаў у траўні 2018 года пройдзе на стадыёне "Алімпійскім" у Кіеве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі