У ААН заявілі, што сітуацыя ў Беларусі імкліва пагаршаецца
На 47-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па сітуацыі ў Беларусі, выступіла спецдакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне Анаіс Марэн. Яна заявіла, што сітуацыя ў Беларусі імкліва пагаршаецца і што прычыны гатага ў палітычным крызісе падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Марэн згадала пра 35 тысяч затрыманых, пра больш за паўтысячы палітвязняў і запатрабавала іх неадкладнага вызвалення, рэабілітацыі. Яна гаварыла пра "атмасферу страху і беспакаранасці", якая пануе ў Беларусі.
У дыялогу прыняло удзел 35 прастаўнікоў з розных краін і няўрадавых арганізацый.
ЗША могуць увесці новыя санкцыі супраць Беларусі. Пра гэта пасля дакладу па сітуацыі ў нашай краіне выказаўся прадстаўнік ЗША ў ААН Бэнжамін Маёлінг. "Такая непавага да міжнародных нормаў не можа застацца без адказу. Мы разгледзім далейшыя дзеянні па меры неабходнасці", — сказаў ён.
"Мы працягнем працу з праваабаронцамі і калегамі з ААН, каб выкарыстоўваць усе даступныя інструменты ў ААН па аднаўленні законнасці ў Беларусі", — заявіла Святлана Ціханоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.