У Адэсе Дзяды Марозы пабіліся за месца пад ялінкай (відэа)
На вуліцы Дэрыбасаўскай ў цэнтры Адэсы пабіліся два мужчыны ў касцюмах Дзеда Мароза, піша censor.net.ua.
Канфлікт пачаўся з таго, што маленькая дзяўчынка выбрала захацела сфатаграфавацца з больш высокім і моцным Дзедам Марозам. Яго няўдалы канкурэнт абазваў саперніка "п...сам". На яго няшчасце, той быў чэмпіёнам па баях без правілаў.
Перамога дасталася высокаму і моцнаму Дзеду Марозу. Яго канкурэнт згубіў у бойцы футра, шапку і бараду. Пераможца парваў сабе штаны.
Як бачна на відэа, бойку разнялі відавочцы.
АСЦЯРОЖНА! НЕЦЭНЗУРНАЯ ЛЕКСІКА!