У Акрэсціна адна з "жаночых камер" абвясціла галадоўку

У Акрэсціна адна з "жаночых камер" абвясціла галадоўку

Галадоўку абвясцілі зняволеныя жанчыны з камеры, дзе трымаюць журналістку "Белсата" Ірыну Слаўнікаву. Пра гэта журналістам распавялі іх сукамерніцы, якія адбылі адміністрацыйны арышт.

Прычынай галадоўкі жанчыны назвалі недапушчальныя ўмовы ўтрымання. Яны пазбаўленыя магчымасці атрымліваць перадачы, а на днях у іх забралі нават зубныя шчоткі і лекі, якія перайшлі "па спадчыне" ад тых, хто ўжо вызваліўся. Гэтак турэмшчыкі пакаралі зняволеных за тое, што "яны не тым тонам папрасілі ў адміністрацыі туалетную паперу", кажа адна з іх.

Па словах жанчыны, у двухмеснай камеры змяшчаюцца 11 чалавек. Сярод іх ёсць і бяздомная жанчына.

Як распавядала Еўрарадыё, Ірыну Слаўнікаву з мужам затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" па вяріанні з Егіпта. Абаіх асудзілі на 15 сутак за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі