У Алімпійскай вёсцы ў Рыа абвалілася столь у адным з будынкаў (фота)

У Алімпійскай вёсцы ў Рыа абвалілася столь у адным з будынкаў (фота)

Будынкі ў Алімпійскай вёсцы ў Рыа-дэ-Жанейра працягваюць развальвацца. Беларуская гімнастка Кацярына Галкіна змясціла ў сваім акаўнце ў Інстаграме фотаздымак чарговага будынка, які не "датрываў" да канца спаборніцтваў. На фота відаць, што ў калідоры каля ліфта абвалілася столь і правіслі драты.

Сваё фота спартоўка адкаментавала па-філасофску: "Так і жывем".

Нагадаем, што пра нязручныя побытавыя ўмовы ў Алімпійскай вёсцы спартоўцы сталі скардзіцца адразу пасля засялення.

 

У Алімпійскай вёсцы ў Рыа абвалілася столь у адным з будынкаў (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі