У амерыканскім Маямі пабудавалі найвышэйшы ў свеце пясочны замак (фота)
На выспе Вірджынія-Кі каля амерыканскага Маямі ўзвялі самы высокі замак з пяску. У панядзелак 26 кастрычніка прадстаўнік Кнігі рэкордаў Гінеса зрабіў афіцыйны замер і зафіксаваў рэкорд.
Вышыня пясочнага замка складае 45 футаў і 10,25 дзюйма — гэта 13,98 метра. На ім выяўленыя папулярныя славутасці, у тым ліку, Тадж-Махал, статуя Свабоды, Пізанская вежа, віды Стамбула і Маямі.
Гіганцкі пясочны замак узвёў скульптар Тэд Сіберт. Цяперашні сусветны рэкорд — восьмы ў яго кар’еры. Сіберту дапамагалі каля 20 скульптараў. Разам яны патрацілі 1,8 тысячы тон пяску на будаўніцтва замка, піша meduza.io
Фота: AFP