У Англіі вандалы спляжылі аўто, якое замінала рабіць прыгожыя здымкі

У Англіі вандалы спляжылі аўто, якое замінала рабіць прыгожыя здымкі

У Англіі вандалы спляжылі аўто, якое замінала турыстам рабіць прыгожыя здымкі. Інцыдэнт адбыўся ў маляўнічай вёсцы Байберы, што ў графстве Глостэршыр. На капоце ярка-жоўтага аўтамабіля Vauxhall Corsa, які стаяў каля дома яго ўладальніка Пітэра Мэдакса, невядомыя вандалы вышкраблі слова “перасунь”, а таксама падрапалі ўсе панелі і пабілі шкло.

Рэч у тым, што вуліца Арлінгтан-роў, на якой жыве Мэдакс, існуе з XIV стагоддзя і разам з дамамі належыць арганізацыі National Trust як аб’ект культурнай спадчыны.

Кошт рамонту машыны з поўным фарбаваннем можа абысціся ў 6000 фунтаў (каля 7500 долараў). Але 84-гадовы Мэдакс ужо сказаў, што калі рамонт будзе каштаваць задорага, ён набудзе новую машыну — атрутна-зялёнага колеру.

Былы дантыст Мэдакс пераехаў у Байберы 15 гадоў таму, а тры гады таму набыў сабе жоўтую машыну. Яшчэ ў 2015 годзе мужчына трапіў у поле зроку журналістаў, калі турысты пачалі скардзіцца, што “гэтая агідная машына” псуе іх маляўнічыя здымкі, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі