У аварыі пад Жыткавічамі загінуў пасажыр мікрааўтобуса
У аварыі пад Жыткавічамі загінуў 50-гадовы пасажыр мікрааўтобуса. Як паведамляе прэс-служба гомельскай міліцыі, здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны ў аўторак на 10-м кіламетры аўтадарогі "Жыткавічы — Давід-Гарадок — мяжа Украіны". Ford Transit, якім кіраваў 47-гадовы мужчына, сутыкнуўся ў грузавіком МАЗ, які ехаў перад ім.
Кіроўца мікрааўтобуса атрымаў траўмы, яго завезлі ў бальніцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.