У Баранавічах таксама сталі выключаць святло на гарадскіх вуліцах
У Баранавічах сталі выключаць святло на большасці гарадскіх вуліц — з паўночы да 5-й гадзіны раніцы. Такое рашэнне прыняў гарвыканкам. Як інфармуе Intex-press, электрычнасць адключаюць для эканоміі бюджэтных сродкаў.
На ўсю ноч будуць асветленыя толькі праспект Савецкі, вуліцы Савецкая, Тэльмана, Баранава і Фабрычная.
Як паведамляла Еўрарадыё, днямі рашэнне аб адключэнні ўначы асвятлення на гарадскіх вуліцах было прынятае ў Брэсце. Пратэст супраць гэтага выказала брэсцкая абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
Фота: ria.ru