Сусветны банк прагназуе замаруджванне эканомікі Беларусі ў бліжэйшыя гады
Сусветны банк у сваім дакладзе "Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі" прагназуе замаруджванне эканомікі Беларусі ў бліжэйшыя гады, інфармуе партал tut.by. Калі на 2018 год яго ацэнка складала 3,4%, дык у 2019-м замаруджванне тэмпаў росту можа скласці 2,7%,у 2020-2021 гады — 2,5%. А адсутнасць структурных рэформаў здольная выклікаць узрастанне палітычнай няпэўнасці, мяркуюць эксперты.
У дакладзе прагназуецца замаруджванне і тэмпаў росту сусветнай эканомікі.