У Барысаве абвясцілі "водаправодную амністыю"
Жыхары горада і раёна могуць пазбегнуць штрафаў за самавольнае падключэнне да гарадскіх водаправодных і каналізацыйных сетак.
У Барысаве з 1 жніўня па 15 верасня праходзіць акцыя "Вадаправодная амністыя". Яна абвешчаная для ўладальнікаў прыватных дамоў. Падчас акцыі грамадзяне могуць пазбегнуць штрафаў за самавольнае падключэнне да гарадскіх водаправодных і каналізацыйных сетак, піша ex-press.by.
"Амністыя" распаўсюджваецца на ўсіх спажыўцоў, у тым ліку і тых абанентаў, якія не маюць дазволу і адпаведнай дакументацыі і разлічваюцца за спажыванне, як "вада з калонкі".
У "Барысаўводаканале" кажуць, што ўладальнікі прыватных дамоў, якія звернуцца падчас акцыі, не толькі пазбегнуць вялікіх штрафаў, але і змогуць прывесці праектна-тэхнічную дакументацыю ў адпаведнасць з заканадаўствам.
Пасля акцыі работнікі Водаканалу абяцаюць правесці комплекснае абследаванне ўсіх водаправодных і каналізацыйных сетак. "Самавольшчыкам" яны пагражаюць жорсткімі штрафамі.
Фота: yandex.ru