У баскетбольнага клуба "Мінск" — 19-я параза запар
Баскетбалісты "Мінска" прайгралі ЦСКА
25 снежня баскетбольны клуб "Мінск" (экс-"Цмокі") прымаў на "Мінск-Арэне" лідара рэгулярнага сезона Адзінай Лігі ВТБ — маскоўскі ЦСКА.
Матч завяршыўся перамогай гасцей з лікам 83:97 (23:23, 17:29, 22:29, 21:16).
Гэта 19-я запар параза мінскіх баскетбалістаў.
Далей іх чакае ўдзел у фінале чатырох Кубка Беларусі.
А 7 студзеня баскетбалісты "Мінска" будуць гуляць супраць "Уралмаша".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.