У БАТЭ вярнуўся паўабаронца Аляксандр Валадзько
У БАТЭ вярнуўся паўабаронца Аляксандр Валадзько, інфармуе прэс-служба футбольнага клуба. Яму 33 гады. Валадзько — ураджэнец Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пачынаў гуляць на прафесійным узроўні ў брэсцкім “Дынама”. Летам 2008-га ён перайшоў у БАТЭ. За барысаўчан Аляксандр Валадзько згуляў 328 матчаў, у якіх забіў 20 галоў. Ён 10 разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі. Некалькі гадоў Валадзько выступаў за нацыянальную зборную.
З БАТЭ Валадзько сышоў у пачатку 2018-га — у яго скончыўся тэрмін кантракту і яго не працягнулі. Меркавалася, што тагачасны галоўны трэнер Алег Дулуб не бачыў паўабаронцу ў абноўленай камандзе.
У апошнія два гады Аляксандр Валадзько выступаў спачатку за казахстанскі "Шахцёр", а пасля — за "Шахцёр" з Салігорска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.