У Беларусь вярнуўся Трэці Статут ВКЛ, выдадзены ў 1744 годзе (фота)
![У Беларусь вярнуўся Трэці Статут ВКЛ, выдадзены ў 1744 годзе (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/statut-2212.jpg.webp?itok=5fmG7Dsg)
У Прэзідэнцкай бібліятэцы прэзентавалі Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага, выдадзены ў 1744 годзе. Яго выкупілі ў аднаго з польскіх калекцыянераў, піша газета "Звязда". Каштавала пакупка каля 30 мільёнаў рублёў у эквіваленце.
Кнігу знайшоў і даставіў у Беларусь студэнт шостага курса гістарычнага факультэта БДУ Андрэй Радкоў. У набыццё выдання ён нават уклаў свае грошы. Ад Радкова кніга і трапіла ў Прэзідэнцкую бібліятэку.
Дарэчы, тры гады таму Радкоў разам з дырэктарам музея гісторыі Магілёва Аляксеем Бацюковым і сённяшнім намеснікам дырэктара Нацыянальнага гістарычна-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Дзмітрыем Яцкевічам вярнулі ў Беларусь Статут ВКЛ 1588 года.
Андрэй распавёў, што кніга, якую ён знайшоў, была выдадзеня ў Вільні. Гэта польскамоўнае перавыданне апошняй рэдакцыі Статута ВКЛ. Пад адной вокладкай сабраныя некалькі заканадаўчых актаў.
Фота: zviazda.by
![У Беларусь вярнуўся Трэці Статут ВКЛ, выдадзены ў 1744 годзе (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/statut-2212-2.jpg)