У Беларусі хацелі правесці футбольны матч без гледачоў, але перадумалі

У Беларусі хацелі правесці футбольны матч без гледачоў, але перадумалі

Івацэвіцкі раён Беларусі не згадваецца ў статыстыцы Мінздароўя як эпідэміялагічна небяспечны. Тым не менш, 18 красавіка менавіта ў Івацэвічах упершыню ў гэтым сезоне мусіў прайсці футбольны матч без гледачоў — гульня Другой лігі чэмпіяната краіны ў другой лізе паміж "Івацэвічамі" і "Астраўцом". 

Рашэнне пра пустыя трыбуны на стадыёне ў Івацэвічах прынялі гарадскія ўлады. Інфармацыю пра гэта 16 красавіка на сайце ivatsevichy.by змясціў сектар спорту і турызму мясцовага райвыканкама. Аднак неўзабаве тэкст змяніўся. Цяпер у ім згадак пра пустыя трыбуны няма. Затое з’явіліся кошты на квіткі: дарослы — 2 рублі, дзіцячы — 50 капеек.

“Будуць гледачы. Праверце сайт”, — каротка адказаў на пытанне Еўрарадыё пра матч кіраўнік сектару спорта і турызма Івацэвіцкага райвыканкама Генадзь Крот.

Кэш Google памятае першапачатковы змест навіны:

У Беларусі хацелі правесці футбольны матч без гледачоў, але перадумалі

Цяпер яна выглядае так:

У Беларусі хацелі правесці футбольны матч без гледачоў, але перадумалі

У Беларусі чэмпіянат краіны па футболе не быў спынены ці адменены — у адрозненне ад іншых краінаў Еўропы. У Вышэйшай лізе ўжо праходзяць матчы 5-га тура. Заўзятары на іх дапускаюцца свабодна — з кантролем тэмпературы перад уваходам на стадыён. Што праўда, здараюцца кур’ёзныя выпадкі, калі на цэлым сектары заўзее толькі адзін футбольны фанат.

Першая і другая ліга стартуюць у бліжэйшыя выходныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі