У Беларусі на волю па памілаванні выйшлі некалькі палітвязняў

У Беларусі налічваецца больш за 1300 палітвязняў, прызнаных праваабаронцамі

У Беларусі налічваецца больш за 1300 палітвязняў, прызнаных праваабаронцамі / shutterstock / Fanni_2021

У Беларусі на волю па памілаванні выйшлі некалькі палітвязняў. Як стала вядома праваабаронцам, адбылося гэта за апошнія суткі.

“Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы гэтых людзей”, піша @viasna96.

У @dissidentBY удакладняюць, што ўжо выйшлі як мінімум 6 чалавек. Пазней з'явілася інфармацыя пра яшчэ аднаго. Сярод іх ёсць людзі з сур'ёзнымі захворваннямі.

Напрыканцы мінулага тыдня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў. Дакумент не публікаваўся. Імаверна, ён датычыць усіх, каго вызвалялі па памілаванні цягам апошніх двух месяцаў, у тым ліку — да 3 ліпеня.

У Беларусі налічваецца больш за 1300 палітвязняў, прызнаных праваабаронцамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі