У Беларусі першы футбольны матч пройдзе без гледачоў

У Беларусі першы футбольны матч пройдзе без гледачоў

У Беларусі першы футбольны матч пройдзе без гледачоў. Гэта паядынак чэмпіянату краіны ў другой лізе паміж "Івацэвічамі" і "Астраўцом". Ён пройдзе ў суботу ў Івацэвічах на стадыёне "Кляноўка-арэна", пачатак а 14-й. Рашэнне пра пустыя трыбуны на матчы прынялі гарадскія ўлады. Інфармацыю пра гэта на сайце ivatsevichy.by змясціў сектар спорту і турызму мясцовага райвыканкама.

Як вядома, у Беларусі не быў спынены з-за каранавіруса чэмпіянат краіны па футболе ў вышэйшай лізе. Ужо праходзяць матчы 5-га тура, заўзятары на іх дапускаюцца. Першая і другая ліга стартуюць у бліжэйшыя выходныя.

У Беларусі першы футбольны матч пройдзе без гледачоў
vk.com/fco2020

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі