У Беларусі следчыя вучыліся працаваць "ва ўмовах баявых дзеянняў"

Следчых рыхтуюць да вайны

Следчых рыхтуюць да вайны / t.me/skgovby/

Супрацоўнікі Следчага камітэта Беларусі з прыцягненнем спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і пры "сілавой падтрымцы Узброеных сіл" вучыліся працаваць "ва ўмовах баявых дзеянняў". Яны "аператыўна і якасна зафіксавалі, канфіскавалі, а таксама прааналізавалі сляды злачыннай дзейнасці незаконнага ўзброенага фарміравання для далейшага ажыццяўлення правасуддзя".

Падкрэсліваецца, што "тэарэтычную і практычную дапамогу аказвалі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення крыміналістыкі Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі".

Як бачым, да вяртання ў Беларусь добраахвотнікаў з Украіны рыхтуюцца не толькі розныя спецназы, але і следчыя. Яны плануюць на месцах баёў і дыверсій фіксаваць нанесеную шкоду — знішчаную маёмасць, тэхніку.

У Беларусі следчыя вучыліся працаваць "ва ўмовах баявых дзеянняў"
У Беларусі следчыя вучыліся працаваць "ва ўмовах баявых дзеянняў"
У Беларусі следчыя вучыліся працаваць "ва ўмовах баявых дзеянняў"
У Беларусі следчыя вучыліся працаваць "ва ўмовах баявых дзеянняў"
У Беларусі следчыя вучыліся працаваць "ва ўмовах баявых дзеянняў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі