У Беларусі стала больш на 9 палітвязняў
Праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек. Гэта Аляксандр Антанюк, Васіль Цяленчанка, Дзіяна Верашчагіна, Анастасія Кухта, Маргарыта Блашко, Антон Кошчанка, Вольга Томіна, Вадзім Сямёнаў, Уладзімір Гарбавец.
Усе яны праходзяць па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Гэта бадай што самы "папулярны" артыкул, які інкрымінуюць палітвязням.
На сёння ў нашай краіне налічваецца 1089 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.