У Беларусі стартаваў 4-ы тур чэмпіянату Беларусі, гулялі "Нёман" і "Белшына"

У Беларусі стартаваў 4-ы тур чэмпіянату Беларусі, гулялі "Нёман" і "Белшына"

У Беларусі стартаваў 4-ы тур чэмпіянату Беларусі. У пятніцу гулялі гродзенскі "Нёман" і бабруйская "Белшына". Армянскі легіянер гаспадароў поля Гегам Кадзімян на 41-й хвіліне са штрафнога адкрыў лік (яго гол у браму "Віцебска" быў прызнаны найлепшым у другім туры). Аднак на 58-й Леанід Ковель яго зраўняў. "Нёман" спрабаваў вырваць перамогу, мяч трапляў у перакладзіну, але лічбы на табло больш не змяніліся — 1:1.

Іншыя матчы тура пройдуць 11-13 красавіка. У чэмпіянаце лідыруе "Энергетык-БДУ", які ў трох паядынках набраў 9 ачкоў. У суботу мінчукі згуляюць у гасцях з "Тарпеда-БелАЗ".

У Беларусі стартаваў 4-ы тур чэмпіянату Беларусі, гулялі "Нёман" і "Белшына"
АБФФ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі