У Беларусі ў студзені адчыняць чатыры візавыя цэнтры Літвы

У студзені ў Беларусі адчыняць чатыры візавыя цэнтры Літвы, перадае БЕЛТА. Прычым у Мінску літоўскі візавы цэнтр пачаў працу ўжо 19 студзеня. У Гродне такі цэнтр адчыніцца 22 студзеня, Гомелі — 26 студзеня, Брэсце — 29 студзеня.

Такім чынам, беларусы змогуць падаваць хадайніцтвы на выдачу шэнгенскіх візаў у Літву і Грэцыю ў абласных цэнтрах. У адрозненне ад амбасады для наведвання візавага цэнтра не патрэбна загадзя рэгістравацца. За паслугі візавага цэнтра заяўнік плаціць адпаведны сэрвісны збор у беларускіх рублях.

Разам з тым, амбасада Літвы таксама працягне выдаваць шэнгенскія візы. Але падача дакументаў на выдачу візаў у амбасадзе будзе рабіцца толькі паводле папярэдняй рэгістрацыі. Без такой рэгістрацыі могуць падаваць дакументы члены сям'і (жонкі, мужы, непаўналетнія дзеці, у тым ліку прыёмныя) грамадзян Літвы або ЕС (Еўрапейскага эканамічнай прасторы і Швейцарыі), асобы, старэйшыя за 65 гадоў, і асобы, якія маюць пасведчанне інваліда. Рабіць гэта можна ў любы прыёмны дзень з 9-й да 12-й.

Фота — belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі