У Беларусі выраслі стаўкі падатку за здачу ў арэнду кватэраў і гаражоў
Ключы
У Беларусі з 1 лютага выраслі стаўкі падаходнага падатку за здачу ў арэнду кватэраў і гаражоў. Прычым выплаціць падатак у новым памеры трэба было да 1 лютага. "Калі выплата падатку за люты праведзеная паводле старых ставак, то не пазней за 1 лютага неабходна зрабіць даплату", — казалі надоечы ў Міністэрстве па падатках і зборах.
Цяпер за здачу ў арэнду кватэры ў Мінску трэба штомесяц плаціць 47 рублі за кожны жылы пакой. Раней гэтая стаўка складала 43,9 рубля. Падатак за здачу жылля ў абласных цэнтрах і Мінскім раёне вызначаны на ўзроўні 44 рублі (раней — 41,2 рубля). За здачу жылля ў Баранавічах, Бабруйску, Барысаве і іншых буйных гарадах стаўка будзе 29 рублёў (раней — 27). Стаўка ў невялікіх гарадах, а таксама ў пасёлках гарадскога тыпу вызначаная на ўзроўні 21 рубля. У астатніх населеных пунктах — 15 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.