У Беларусі за ўдзел у пратэстах і "агітацыю" затрымалі пару інстаблогераў

Кацярына і Сяргей Чарэшкі / Instagram
Кацярына і Сяргей Чарэшкі / Instagram

У Беларусі затрымалі пару інстаблогераў. Гэта Кацярына і Сяргей Чарэшкі, піша @the_village_me.

У тг-каналах сілавікоў з'явілася відэа з затрыманымі. Яны прызнаюцца ва ўдзеле ў масавых пратэстах 2020 года. Сілавікі ж дадаюць, што інстаблогеры яшчэ "агітавалі ў сеціве іншых".

Чарэшкаў прызналі падазраванымі па крымінальнай справе, але па якой менавіта, не ўдакладняецца. Яны застаюцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі