У Беларусі заблакавалі два ўкраінскія сайты — "за прапаганду вайны"
Мінінфарм Беларусі заблакаваў два ўкраінскія сайты – gordonua.com і obozrevatel.com.
"Апошнім часам асобныя сацыяльныя сеткі і месенджары актыўна выкарыстоўваюцца для прасоўвання недакладнай і фэйкавай інфармацыі пра падзеі ва Украіне, прапаганды вайны і заклікаў да незаконных дзеянняў", — заяўляюць у Мінінфарме.
Чамусьці тыя медыя, якія насамрэч прапагандуюць вайну, лукашэнкаўскія чыноўнікі не блакуюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.