У Беларусі заблакавалі сайт буйной міжнароднай праваабарончай арганізацыі

У Беларусі заблакавалі сайт буйной міжнароднай праваабарончай арганізацыі

У Беларусі заблакавалі сайт буйной міжнароднай праваабарончай арганізацыі — Human Rights Watch. Адпаведную пастанову прыняў пракурор горада Мінска.

Што ж не спадабалася пракуратуры на сайце праваабаронцаў? Human Rights Watch шмат увагі надае падзеям ва Украіне, піша пра вайсковыя злачынствы РФ: пра гібель мірных жыхароў ад рук расійскіх вайскоўцаў, пра абстрэлы бальніц касетнымі боепрыпасамі, жорсткае абыходжанне з украінскімі ваеннапалоннымі і г. д.

Таксама арганізацыя публікуе даклады пра сітуацыю з правамі чалавека ў свеце, у тым ліку і ў Беларусі. У іх згадваюцца катаванні і збіццё сілавікамі пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі