У Беларусі заблакавалі "Зялёны партал"

У Беларусі заблакавалі "Зялёны партал"

У Беларусі заблакавалі "Зялёны партал". Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі. Для карыстальнікаў з-за мяжы сайт даступны.

"Ад учора [14 верасня] ў Беларусі блакуюць доступ да Зялёнага партала, пішуць яго стваральнікі. — Што сталася падставай для такой блакіроўкі, нам невядома. Прызнацца шчыра, нават і не цікава даведвацца. Бо ў "краіне не да законаў" міністэрства інфармацыі можа рабіць усё, што пажадае з усімі, з кім пажадае".

Каманда "Зялёнага партала" раіць чытачам ці карыстацца VPN, ці шукаць "актуальную грамадска значную інфармацыю пра стан экологіі ў Беларусі і рэгіёне" ў яе сацсетках

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі