У Беларусі завочна будуць судзіць Ціханоўскую, Латушку, Кавалькову, Дылеўскага
Святлана Ціханоўская / АР
Следчым камітэтам Беларусі па ўзгадненні з генпракурорам пачаты працэс "спецыяльнай вытворчасці" ў дачыненні да прадстаўнікоў Кардынацыйнай рады. Яна распачата ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага і Марыі Мароз. Ціханоўская абвінавачваецца па дзясятку артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Сярод іх — "Прыгатаванне да захопу і ўтрымання будынкаў", "Прыгатаванне да ўдзелу ў масавых беспарадках", "Змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".
Усе названыя асобы знаходзяцца за мяжой, таму ў РБ іх збіраюцца судзіць завочна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.