У Беларусі збіраюцца ўскладніць правілы прыёму экзамена для матацыклістаў

У Беларусі збіраюцца ўскладніць правілы прыёму экзамена для матацыклістаў

У Беларусі збіраюцца ўскладніць правілы прыёму экзамена для матацыклістаў (на катэгорыю А). Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр Цагельнік. Ён спаслаўся на меркаванне некаторых байкераў, што здача практычнага экзамену стала “занадта простай”. Таму летам вывучаўся замежны досвед. У ДАІ прыйшлі да высновы, што трэба ўносіць змены ў правілы прыёму кваліфікацыйнага экзамену. Па словах Цагельніка, дакументы са зменамі ў бліжэйшы час накіруюць у Мінюст для ўзгаднення і правядзення юрыдычнай экспертызы.

Новаўвядзенне можа пачаць дзейнічаць толькі ў наступным годзе, паколькі праектам пастановы прадугледжваецца, што яно набывае сілу праз 6 месяцаў з моманту публікацыі. Гэты час патрэбны для падрыхтоўчых мерапрыемстваў, інфармуе БЕЛТА.

Вядома, што сярод новаўвядзенняў запланаванае практыкаванне “Габарытная змейка”. Гэта — манеўраванне ва ўмовах абмежаванага часу (не больш за 7 секунд) і элемент руху на хуткасці са спыненнем у пэўным месцы. У ДАІ мяркуюць, што новыя практыкаванні дазволяць матацыклістам быць падрыхтаванымі да самых розных сітуацый, якія могуць узнікнуць на дарогах і запатрабаваць аб’езду перашкод.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі