У беларускіх ВНУ сёння пачалося прафесіна-псіхалагічнае сумоўе
У беларускіх вышэйшых навучальных установах 5 красавіка пачалося прафесійна-псіхалагічнае сумоўе для паступлення на асобныя спецыяльнасці.
Нагадаем, падобнае выпрабаванне неабходна прайсці для паступлення на спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне", "дзяржаўнае кіраванне і права", "дзяржаўнае кіраванне і эканоміка", "міжнародныя адносіны", "міжнароднае права", "правазнаўства", "эканамічнае права", "журналістыка", "міжнародная журналістыка", "мытная справа".
Сумоўе праводзіцца прыёмнай камісіяй, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі кіраўніцтва ВНУ, прафесары, дацэнты, выкладчыкі, псіхолагі, сацыяльныя педагогі, а таксама спецыялісты адпаведных галін эканомікі і сацыяльнай сферы.
Камісія ў вуснай гутарцы з абітурыентам будзе ацэньваць агульны ўзровень яго развіцця, матывацыю паступлення на тую або іншую спецыяльнасць. Рашэнне аб выдачы рэкамендацыі для паступлення будзе прымацца большасцю галасоў. Пры гэтым перагледзіць рашэнне камісіі немагчыма.
Сумоўі ў ВНУ працягнуцца па 30 красавіка.
БелаПАН