У "Беллегпраме" падтрымалі ідэю абавязаць Zara прадаваць беларускія тавары
Крама Zara ў Мінску / Sputnik.by
Крамы ZARA ў Беларусі трэба абавязаць прадаваць і беларускія тавары. Такую ідэю ў эфіры СТВ выказаў праўладны эканаміст Георгій Грыц. Паводле яго слоў, харчовыя ж рытэйлы так працуюць — яны абавязаныя мець на паліцах пэўную долю беларускай прадукцыі. "Прытым не дзесьці на ніжняй паліцы. А чаму нельга адной з умоў уваходжання на рынак ZARA, каб яны пэўную долю прадукцыі размяшчалі ў сваіх крамах?" — звярнуўся да ўдзельнікаў праграмы Грыц. Паводле яго, такія правілы дзейнічаюць у Кітаі.
Ідэю Грыца тут жа падтрымала старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна. Яна таксама ўдзельнічала ў праграме. Паводле яе слоў, "гэта абсалютна добрая прапанова, мы абаронім свой рынак".
"Хопіць іх, так бы мовіць, аблізваць", — дадаў Грыц.
Пасля пачатку вайны з Украінай большасць брэндаў сышла з Расіі. Частка сышла і з Беларусі. Аднак кампанія Inditex, якой належаць брэнды Massimo Dutti, Pull and Bear, Oysho, Zara Home, Bershka і шэраг іншых, у Беларусі засталася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.