У Брэсце дазволілі адзначыць 20-я ўгодкі БНФ (фота)
У суботу 22 лістапада ў Брэсце ў клубе "Прагрэс" адзначылі юбілей Беларускага Народнага Фронту. Нечаканы дазвол на арэнду залы дазволіў сабрацца прыкладна 50 сябрам гэтай арганізацыі з абласнога цэнтра і вобласці. Праўда, прыйшлі далёка не ўсе запрошаныя. Удзельнікаў павіншавалі
партнёры па кааліцыі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай
Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі Камуністаў Беларускай.
Прадстаўнікоў пазнякоўскай КХП-БНФ заўважана не было.
З Мінску прыехаў Юрась Хадыка, які пераконваў, што цяпер важнае выжыванне арганізацыі ва ўмовах дыктатуры. “Цяпер нельга накідваць людзям авантурныя рашэнні, хай сабе і з ініцыятывы нашых замежных дабрадзеяў, якія часта не трымаюць слова. Патрэбная культура палітычнай дыскусіі. Фронт павінен нарэшце перастаць працаваць на чужых дзядзькоў і мае выставіць на прэзідэнцкія выбары 2011 г. свайго кандыдата”, — зазначыў сп.Хадыка.
Гэтая лінія актыўна аспрэчвалася намеснікам старшыні Партыі БНФ Юрасём Губарэвічам, які цягам некалькіх гадоў узначальваў Брэсцкую абласную структуру Партыі БНФ. Ён і ладная частка малодшага складу брэсцкага БНФ выступаюць за паўтор сцэнару 2006 г.: падтрымку непартыйнага Аляксандра Мілінкевіча.
Падчас сходу працавала выстава гістарычных фотаздымкаў, размешчаных наўпрост на сценах залы.
І калі з заканчэннем урачыстай часткі са сцяны плаўна абваліўся спачатку сцяг, а потым заклік ісці разам з БНФ у Адраджэнне, дык фота датрывалі, пакуль не адспяваў запрошаны Зміцер Бартосік.
Фота аўтара