У Брэсце судзілі выкладчыка, які браў хабар за допуск да заліку
Выкладчык працаваў на кафедры фізвыхавання і спорту, ілюстрацыйнае фота
На 2,5 гадоў "хатняй хіміі" асудзілі выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту аднаго з брэсцкіх універсітэтаў. Мужчыну судзілі за хабар. Паводле версіі абвінавачвання, летась ён браў у студэнтаў, якія не наведвалі ягоныя заняткі, грошы за допуск да заліку. Грошы мужчына прасіў пералічыць на карту сваёй знаёмай.
Агульная сума хабараў склала 175, піша БЕЛТА са спасылкай на абласны суд. У выкладчыка двое маленькіх дзяцей, у судзе ён раскаяўся і выплаціў у бюджэт суму, атрыманую ў выглядзе хабараў. У выніку яму вынеслі прысуд без накіравання ў калонію. Але мужчына яшчэ павінен заплаціць штраф у памеры 400 базавых велічынь (14,8 тыс. рублёў). Акрамя таго, яму на пяць гадоў забаранілі займаць пэўныя пасады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.