Па 30 рублёў за залік: у Магілёве выкладчыцу ўніверсітэта затрымалі за хабар
sk.gov.by
Выкладчыца ўніверсітэта ў Магілёве абвінавачваецца ў атрыманні хабару ад студэнтаў. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведамляе Следчы камітэт Беларусі.
Паводле дадзеных следства, 3 чэрвеня выкладчыца ў сваім кабінеце атрымала ад студэнтаў хабар у памеры 690 рублёў ($330). Грошы прызначаліся для таго, каб група добра здала залік. Такса, усталяваная выкладчыкам, маладым людзям была вядомая ад навучэнцаў старэйшых курсаў — па 30 рублёў са студэнта.
Праз два дні жанчына прыняла залік па дысцыпліне, якую выкладала ў групе, і выставіла студэнтам "залiчана".
Дзеянні 53-гадовай жанчыны кваліфікаваныя па частцы 1 артыкула 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару). Яе затрымалі. А падчас ператрусу па месцы жыхарства следчыя выявілі і канфіскавалі больш за $16 тысяч. Правядзенне неабходных следчых дзеянняў, накіраваных на высвятленне іншых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачванай, працягваецца.