У Брэсце ў мэтах эканоміі на ноч цалкам адключаюць вулічнае асвятленне

У Брэсце ў мэтах эканоміі на ноч цалкам адключаюць вулічнае асвятленне

Ужо другія суткі начны Брэст — у цемры. Апоўначы ў горадзе цалкам не працуе вулічнае асвятленне як на цэнтральных вуліцах, так і на дваровых тэрыторыях. Працуе выключна "падсветка" камерцыйных аб'ектаў.

На прадпрыемстве "Брэстгарсвятло" Еўрарадыё паведамілі, што святло адключаецца на загад гарадскога кіраўніцтва:

"Выконваем рашэнне Брэсцкага гарвыканкама ад 16 лістапада 2015 года №1968. "У мэтах аптымізацыі расходу энергетычных рэсурсаў і эканоміі бюджэтных сродкаў" Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт вырашыў забяспечыць з 17-га лістапада адключэнне ў поўным аб'ёме вонкавага асвятлення горада Брэста з 24-й гадзіны да 5-й ранку штодзённа".

Колькі прадоўжыцца адключэнне вулічнага асвятлення на прадпрыемстве не ведаюць — рашэнне бестэрміновае.

Фота: ЖЖ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі