У Брэсце віртуальнага заўзятара павіншавалі на трох мовах
Брэсцкае "Дынама" працягвае змяшчаць на адной з трыбун віртуальных заўзятараў. І іх ужо стала ў некалькі разоў больш, чым у папярэднім матчы. Квіткі на паядынак "Дынама" і "Іслачы" набылі заўзятары з Беларусі, Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Ірландыі, Катара, КНР, Нідэрландаў, Расіі, Украіны. Аднаго з іх, віртуальнага расіяніна, дзяўчаты з групы падтрымкі "Dynamo Brest Girls" павіншавалі з днём нараджэння на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.
Прэс-служба брэсцкага "Дынама" паведамляе, што да дабрачыннай акцыі "Мы гуляем для свету" далучыліся ВІП-асобы, трэнеры і футбалісты, якія раней былі ў клубе з горада над Бугам. Частка сродкаў, атрыманых ад продажу віртуальных квіткоў, пойдзе на дапамогу медыкам у іх барацьбе з каранавірусам.
Это космос! Динамо Брест поздравил виртуального болельщика с днём рождения!
— FC Dynamo Brest (@dynamobrest) April 12, 2020
It’s incredible! Dynamo Brest congratulated a virtual fan on his birthday! #fcdb1960 pic.twitter.com/EnCHBSREll
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.