У цэнтры Таліна ў межах “Дня планеты” выступіў беларускі гурт IQ-48

Cёння ў цэнтральным талінскім парку Тамсаарэ праходзіць мерапрыемства “Дзень планеты”. Галоўная тэма акцыі, у межах якой арганізатары жадаюць пазнаёміць гасцей з краінамі, якім Эстонія аказвае дапамогу, — “Эстонія, якая дапамагае”, паведамляе Postimees. Канцэрт распачаў міністр замежных спраў Урмас Паэт, які звярнуўся да прысутных з вітальнай прамовай. На мерапрыемства быў запрошаны беларускі гурт IQ-48.

Апроч мінчукоў выступілі таксама эстонскія зоркі Aides і Vägilased. Нагадаем, IQ-48 нядаўна прадстаўляў Беларусь на міжнародным фестывалі ў Літве be2gether.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі