У эфіры тэлеканала АНТ прапанавалі павялічыць тэрыторыю Беларусі да памераў ЗША
У эфіры тэлеканала АНТ прапанавалі павялічыць тэрыторыю Беларусі да памераў ЗША ці нават яшчэ большых. Адбылося гэта падчас праграмы "Справа прынцыпу" ўвечары 5 верасня. Вядомы ў мінулым беларускі спартсмен-дзюдаіст Націк Багіраў лічыць, што гэта, магчыма, абараніла б нашу краіну, нашых спартсменаў ад прадузятага стаўлення суддзяў. Ён адразу ж падкрэсліў, што пажартаваў наконт "тэрытарыяльных прэтэнзій".
Праграма "Справа прынцыпу" была прысвечана Алімпіядзе ў Рыа, вынікам выступлення на ёй беларусаў, допінг-скандалам.
Фота: Fotolia