У Эфіопіі палову міністэрстваў узначалілі жанчыны

У Эфіопіі палову міністэрстваў узначалілі жанчыны

“Жанчыны менш карумпаваныя, чым мужчыны, яны могуць аднавіць у краіне мір і стабільнасць”, — вырашыў прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі і прапанаваў жанчынам палову міністэрскіх крэслаў. Пра гэта піша ВВС.

Цяпер Эфіопія і Руанда — дзве краіны ў Афрыцы з роўным гендэрным прадстаўніцтвам ва ўрадзе. Цікава, што ў новым урадзе менавіта жанчыны сталі міністрам абароны і міністрам міру: міністр міру будзе назіраць за сілавікамі і спецслужбамі краіны. Гэта новая пасада.   

Алі 42 гады. Ён першы прэм’ер-мусульманін у гісторыі краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі