У гімназіі з беларускай мовай навучання будуць браць дзяцей з іншых раёнаў

У гімназіі з беларускай мовай навучання будуць браць дзяцей з іншых раёнаў

Згодна з новым указам кіраўніка краіны, школьнікі больш не будуць здаваць экзамены, каб паступіць у пяты клас гімназіі. Браць і ў першы, і ў пяты класы будуць паводле тэрытарыяльнага прызнаку. Дзе прапісаны вучань, туды яго і возьмуць.

Выключэнне будзе для гімназій з беларускай мовай навучання. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 26 студзеня распавяла намесніца міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.

Сідарэнка: “Мы цэнім нашу беларускамоўную адукацыю, таму, каб не ствараць праблемы, для гэтых гімназій жорсткага тэрытарыяльнага прынцыпу не будзе”.

Як цяпер будуць трапляць у гімназію, калі ўзнікне канкурэнцыя паміж вучнямі, будуць вырашаць мясцовыя органы ўлады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі