У Гомелі на месца скульптуры "Гулівер" паставяць "Ратавальніка"

Праект скульптуры

Праект скульптуры / newsgomel.by

У Гомелі ў скверы ў Савецкім раёне на месца скульптуры "Гулівер" паставяць скульптуру "Ратавальнік" (гэта скрыжаванне вуліц Касмічнай і Сасновай з праспектам Рэчыцкім). Гарадскі савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны даў на гэта згоду. Засталося атрымаць узгадненне на абласным узроўні.

"Шмат каму гэта месца вядома па скульптуры "Гулівер", — піша старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў. — Яе плануюць перанесці ў размешчаны насупраць парк Фестывальны".

У скверы ж без "Гулівера" "створаць умовы для актыўнага і спакойнага адпачынку". У яго цэнтры на пастамент усталююць бронзавую скульптуру ратавальніка з дзяўчынкай на руках (скульптар — Валерый Кандраценка). Яе вышыня будзе 3,5 метра. Зроблена гэта "з такім разлікам, каб нават летам "ратавальнік" быў бачны з усіх бакоў", піша Прывалаў. А газета "Гомельскія ведамасці" дадае, што "мэтай данага праекта з'яўляецца прапаганда дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях", увекавечанне памяці работнікаў МНС, добраўпарадкаванне тэрыторыі для правядзення акцый, "накіраваных на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі".

Сквер плануюць адкрыць пасля рэканструкцыі ў 2025-м "да адной са святочных дат".

У Гомелі на месца скульптуры "Гулівер" паставяць "Ратавальніка"
t.me/VAPrivalov/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі