На Смалявіцкім вадасховішчы вадалазы ратавалі мабільны тэлефон

На месцы "выратавальнай аперацыі"

На месцы "выратавальнай аперацыі" / smolevichi-24.by

На Смалявіцкім вадасховішчы вадалазы ратавалі... мабільны тэлефон. Рыбак не ўтрымаў яго ў руках, і ён упаў у палонку недалёка ад берага.

Здарэнне адбылося ў мінулыя выходныя. Мужчына звярнуўся па дапамогу да іншых рыбакоў. Яны дапамаглі пашырыць палонку, прынеслі рыбалоўную камеру, і яна дапамагла пабачыць тэлефон. Дастаць яго самастойна не атрымалася. І тады рыбак звярнуўся да супрацоўнікаў Таварыства ратавання на водах.

Вадалаз у гідракасцюме з цяжкасцю змог апусціцца на патрэбную глыбіню. Тэлефон ён знайшоў і вярнуў рыбаку.

"За паўгода ўжо ў другі раз таплю тэлефон, — прызнаўся мужчына. — Першы раз — у цёплы час, калі рыбачыў з лодкі. Наўрад ці яго ўдасца паправіць, тэлефон больш за дзве гадзіны правёў у вадзе. Але галоўнае — можна выратаваць сім-карту, на якой усе мае кантакты, і банкаўскую карту, якая была разам з тэлефонам".

На Смалявіцкім вадасховішчы вадалазы ратавалі мабільны тэлефон
На Смалявіцкім вадасховішчы вадалазы ратавалі мабільны тэлефон
На Смалявіцкім вадасховішчы вадалазы ратавалі мабільны тэлефон

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.