У Гомелі затрымалі ўладальніка гандлёвай сеткі "Красотка"

У Гомелі затрымалі ўладальніка гандлёвай сеткі "Красотка"

У Гомелі супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі 47-гадовага прадпрымальніка Паўла Бабчанка — уладальніка гандлёвай сеткі "Красотка".

Як паведамляюць праваабаронцы, Бабчанок адкрыта крытыкаваў уладу ў сацсетках і публікаваў свае відэа з пратэстаў.

Прадпрымальніка затрымлівалі амапаўцы ў поўнай экіпіроўцы, якія прыбылі ў ягоную краму. На Бабчанка начапілі кайданкі. 

Ёсць звесткі, што на яго пачалі крымінальную справу — верагодна, па абвінавачанні ў распальванні варожасці. Прадпрымальніка змясцілі ў ІЧУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі