У Гродне паказалі, які купал будзе над уязной вежай Cтарога замка
У Гродне паказалі, які купал будзе над уязной вежай Cтарога замка. Як інфармуе sb.by, у панядзелак металічную канструкцыю з дапамогай аўтакрана часова ўсталёўвалі на падрыхтаванае месца. Далей яго зноў вернуць на зямлю, дзе будзе адбывацца абшыўка дрэвам і металам. І ўжо пасля гэтага купал зноў паставяць на вежу. Больш падрабязна можна паглядзець тут.
Стары замак у Гродне знаходзіцца на рэканструкцыі, якая распачалася восенню 2017-га. Пасля яе заканчэння замак будзе выглядаць такім, якім ён быў у канцы XVI стагоддзя, калі быў рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. Рэканструкцыя мусіць скончыцца ў 2020 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.