У Гродне ўсталявалі купал над уязной вежай Cтарога замка
У Гродне ўсталявалі купал над уязной вежай Cтарога замка. Фота з'явілася ў тэлеграм-канале "Спадчына". Форма купала была створана з удзелам польскага навукоўца Зыгмунта Луневіча, аднаго з найлепшых спецыялістаў у гэтай сферы.
У пачатку кастрычніка на вежу часова ўсталёўвалі металічную канструкцыю купала. Пасля яе вярнулі на зямлю, дзе адбывалася яе абшыўка.
Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне праходзіць з восені 2017 года. Чакаецца, што ўжо ў наступным годзе замак будзе выглядаць такім, якім ён быў у канцы XVI стагоддзя. У той час у ім знаходзілася рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя.
На здымках знізу — вежа да ўсталявання купала. Іх зрабіў у суботу карэспандэнт Еўрарадыё Раман Пратасевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.