У гродзенскім "Нёмане" больш няма свайго Месі: з'ехаў у Казахстан
У гродзенскім "Нёмане" больш няма свайго Месі. 19-гадовы паўабаронца футбольнай зборнай Кыргызстана Гулжыгіт Алыкулаў перайшоў у казахстанскі "Кайрат", пра што паведаміла прэс-служба гэтага клуба.
У мінулым сезоне легіянер запомніўся сваёй адметнай гульнёй у "Нёмане". У 24 матчах ён забіў 4 галы і зрабіў 4 выніковыя перадачы. У верасні ў матчы з БАТЭ ён прайшоў з мячом праз усё поле і аддаў добрую перадачу, якую не здолеў рэалізаваць партнёр (гэты эпізод можна пабачыць на відэа). Тады Гулжыгіта і параўналі з Ліянэлем Месі. "Нёман", безумоўна, страціў таленавітага футбаліста.
Гулжыгіт Алыкулаў — лепшы футбаліст 2019 года ў Кыргызстане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.